Google Earth

Google Earth
Выява лагатыпа
Тып віртуальны глобус[d]
Аўтар Google[1]
Распрацоўшчык Google і Michael T. Jones[d][2]
Напісана на C++
Інтэрфейс Qt[d]
Аперацыйная сістэма Windows, macOS і Linux
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d][6]
Першы выпуск 11 чэрвеня 2001
Апошняя версія
Ліцэнзія бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d]
Сайт earth.google.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google Earth — камп’ютарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сферы. Акрамя гэтага, праграма змяшчае шмат картаграфічнай інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была разробленая кампаніяй «Keyhole, Inc.», якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадаступным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[7][8], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камерцыйнага выкарыстання.

У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назвай Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сістэм, якія працуюць на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux версіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзернае пашырэнне, якое выйшла 28 мая 2008 года.[9] З 28 кастрычніка 2008 года Google Earth працуе на платформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.

  1. News about Google Earth Праверана 24 лютага 2024.
  2. Goodbye, Michael Jones, the man who gave the power of maps in our hands Праверана 5 верасня 2022.
  3. Versionshinweise Праверана 22 студзеня 2023.
  4. а б Most recent updates in Google Earth PPA (Stable) — 2024.
  5. Announcing Google Earth Pro 7.3.6 — 2022. Праверана 5 красавіка 2023.
  6. https://support.google.com/earth/answer/7378785?hl=de&dark=1&sjid=2539928857528594192-EU
  7. Google Earth Plus Discontinued // Google Earth Blog (англ.)
  8. Google Discontinues «Google Earth Plus» // TechPluto (англ.)
  9. Google Earth, meet the browser // Google Lat Long Blog (англ.)

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne